Мы спецыліязуемся на тэрміновым рамонце ноўтбукаў, кампутараў, манітораў і іншай тэхнікі.
Гарантыя на ўсе паслугі
Бесплатная дыягностыка
Хуткі выезд на месца

З 9.00 ДА 18.00

КОЖНЫ ДЗЕНЬ

Брэст і Брэсцкі раён

Усталёўка Windows - ад 13 р.

Выезд па гораду - 5 р.

Рамонт ноўтбука - ад 15 р.

Дыягностыка - ад 5 р.

Чыстка ноўтбука ад пылу - ад 20 р.

Наладка WiFi

Наладка WiFi

WiFi зараз вельмі зручны спосаб сувязі розных прылад з мадэмам. З яго дапамогай можна падключыць да адной кропкі выхаду ў інтэрнэт усе дамашнія прылады, якія маюць wifi сувязь.

Разгледзім наладку WiFi у дамашніх умовах на прыкладзе распаўсюджанага мадэма ад ByFly "Промсвязь М200А". У прыкладзе будзем разглядаць наладку інтэрнэт для ByFly.

 

Спачатку наладзім мадэм у рэжым Router.

 (Для тых, хто не ведае, што гэта такое: рэжым Router - гэта такі рэжым работы Вашага мадэма, пры якім злучэнне з інтэрнэтам усталёўваецца на самым мадэме, г.зн. Вам не патрэбна дадаткова запускаць нейкія злучэнні на кампутары, напрыклад з рабочаго стала. Як праверыць? Калі пасля ўключэння кампутара і мадэма Вы запускаеце браузэр і адразу пападаеце ў інтэрнэт, значыць Ваш мадэм ужо ў рэжыме Router). Калі Ваш мадэм ужо наладжаны ў рэжыме Router, можаце пераходзіць да наступнага кроку: наладка WiFi на мадэме.

1. Адчыніце любы браузэр і набярыце там адрас: 192.168.1.1

настройка wifi

2. З'явіцца акенца з запытам імя карыстальніка і пароля. Увядзіце імя: admin, пароль: admin і націсніце ОК.

настройка wifi

 

3. У вакне наладкі мадэма пераходзім на ўкладку Interface Setup, а потым Internet.

Пастаўце значэнні VPI/VCI, для Брэста і Бресцкай вобласці гэта 0/33. У поле ISP выбярыце пункт PPPoE\PPPoA. У поле USERNAME  увядзіце у радках Username і Password суадносна логін (адпавядае нумару дагавора) і пароль, які вы  атрымалі ў працоўнікаў РУП «Белтэлекам». Стаўце перамыкач Bridge Interface у стан Activated. Ніжэй у поле IP Address патрэбна выбраць значенні NAT - Enabled, Dynamic Route – RIP2-M, Direction – Both, Multicast - IGMP v2.  Калі Вы ўжо выбралі гэтыя значэнні націсніце кнопку Save унізу старонкі. 

Настройка WiFi

 

 

Зараз можаце паспрабаваць адкрыць любую старонку ў інтэрнэце, калі не працуе, то праверце правільнасць увода дадзеных у палях Username і Password на апошнім кроку.

 

Наступны этап:

Наладка WiFi на мадэме

Зайдзіце ў наладкі мадэма згодна пунктам 1 і 2.

4. Адчыніце ўкладку Interface Setup і далей Wireless.  У радку PreSSID Switch переключыце ў стан Activated. Потым можаце задаць любое імя Вашай кропкі доступу. Напрыклад ZTE. Далей ставіце Authentication Type - WPA-PSK/WPA2-PSK, Encryption - TKIP/AES.

Увага! Далей уводзіце любы пароль, які Вы пажадаеце, для падключэння да Вашай кропкі доступу.  Уводзіце яго ў поле Pre-Shared Key(не меней 8 знакаў).

Пасля ўсіх аперацый не забудьце націснуць кнопку Save.

Настройка WiFi

 

Апошні этап: 

Падключэнне WiFi на ноўтбуку

Разгледзім прыклад з Windows 7.

5.  Справа ўнізу, каля гадзінніка, націсніце на значок сеткі, падпісаны "Нет подключения - Есть доступные подключения". Выбярыце Вашу кропку доступу і націсніце Падключэнне.

wifi5

6. З'явіцца акенца, там уводзіце Ключ безопасности - пароль да Вашай кропкі доступу, які Вы ўвялі на папярэднім этапе. І націскаеце ОК.

 

Усё. Наладка скончана. Калі ў Вас штосьці не атрымалася, паспрабуйце зрабіць яшчэ раз крок за крокам і уважліва чытайце інструкцыю. Альбо Вы можаце вызваць нашага спецыяліста, які наладзіць WiFi любога узроўня складанасці.

FacebookLogo   vk-logo  2017-03-22_12-37-56.png