Наладка WiFi

Наладка WiFi

WiFi зараз вельмі зручны спосаб сувязі розных прылад з мадэмам. З яго дапамогай можна падключыць да адной кропкі выхаду ў інтэрнэт усе дамашнія прылады, якія маюць wifi сувязь.

Разгледзім наладку WiFi у дамашніх умовах на прыкладзе распаўсюджанага мадэма ад ByFly "Промсвязь М200А". У прыкладзе будзем разглядаць наладку інтэрнэт для ByFly.

Мадэрнізацыя ПК

Мадэрнізацыя кампутара

Даўно карыстаецеся кампутарам, але ў апошні час не задавальняе яго работа?Павольна загружаюцца праграмы і апрацоўваюцца дадзеныя, тармозяць гульні і відэа?

 Тэхналагічны прагрэс не стаіць на месцы, і нават самая лепшая тэхніка рана ці позна становіцца старой. З'яўляюцца новыя аперацыйныя сістэмы і праграмы, болей патрабавальныя да прадукцыйнасці гульні болей дасканалыя кампаненты апаратнай часткі. Але не заўсёды абавязкова купляць новы кампуатр, бо часта з дапамогай мадэрнізацыі Вашага старога кампутара можна павялічыць эфектыўнасць яго работы у некалькі раз з меньшымі затратамі.

Дыягностыка кампутара

Ёсць тры варыянты няспраўнасцей запуску кампутара: 

  • не ўключаецца ( не працуюць вентылятары, не запальваюцца лямпачкі на пярэдняй панэлі, няма гукаў спікера)
  • не стартуе (няма выявы на маніторы, вентылятары круцяцца, лямпачкі запальваююца)
  • не загружаецца (выводіцца на экран інфармацыя POST, але загрузка Windows не пачынаецца ці перарываецца). 

Усталёўка АС

Усталёўка і наладка любой аперацыйнай сістэмы: windows 95, 98, Me, 2000, XP, 2003, Vista, 7, 8; Linux, MacOS;Усталёўка Windows

У нашы дні агульнадаступнымі сталі дыскі з усякімі зборкамі Windows (напрыклад MinskGold, "Вся Беларусь", SamLab  і г.д.).  "Усталёўваецца ўсё проста, толькі пару разоў патрэбна націснуць клавішы на клавіятуры." Тым не меней праблем гэта не пазбавіла.  Усталёўка любой версіі Windows у нашым сэрвісе абавязкова ўключае ў сябе:

Выезд

Мы таксама аказваем паслугі  па рамонту кампутараў і ноўтбукаў дома. Выезды да дому ажыццяўляюцца 7 дзён у тыдзень з 9.00 да 20.00. Вы можаце вызваць майстра, папярэдне патрбна звязацца з намі.  Часта рамонт кампутараў (рамонт манітораў) ці рамонт ноўтбукаў не магчымы дома, тады мы можам адвезці Вашу тэхніку ў наш кампутарны сэрвіс і назад.

 

Выклік да дому

Наладка Інтэрнэт

Мы можам наладзіць Вам любы від інтернэт-злучэння:

Наладка інтэрнэт

  • безпарольны камуціраваны (dial-up) доступ
  • высокахуткасны ADSL доступ
  • безпрпводны GPRS, 3G, 3G+
  • Wi-Fi доступ
  • наладка інтэрнэта праз кабельных аператараў (WIKILINK, Элнет, VIP cemu) і інш.

Працуем з усімі інтэрнэт-правайдэрамі.

Наладка сеткі

Створым і наладзім лакальную сетку:

  • стварэнне груп
  • назначэнне правоў карыстачоў
  • наладка сеткавых прынтэраў
  • наладка тэрмінальнага сервера і кліентаў
  • усталёўка і наладка сеткавага абсталявання
  • наладка серверных АС

Дыягностыка ноўтбука

Дыагностыка, насладка і рамонт апаратнай часткі ноўтбукаў:

Дыягностыка ноўтбука

Ноўтбук - кампактны кампутар. Значыць у яго могуць быць тыя ж праблемы. Але, нажаль, у ноўтбукаў значна шырэйшы асартымент праблем. Гэта і разбіты (раздаўлены) экран,  заліты вадкасцю ноўтбук, паламаныя раз'ёмы, забруджванне адтулін для вентыляцыі і г.д.

Важнай праблемай з'яўляецца пераграванне. У выніку забруджання адтулін вентыляцыі, ноўтбук паступова пераграваецца ўсё больш і больш. Спачатку гэта прыводзіць толькі да выключэння ноўтбука, але потым гэта можа перарасці ў намнога большую праблему і болей дарагі рамонт. Сачыце за сваім ноўтбукам: калі навобмацак ніжняя крышка здаецца падазрона гарачай ці ноўтбук у Вас ужо болей двух гадоў, а яго яшчэ не чысцілі, то ва ўсіх гэтых выпадках варта паказаць яго ў сэрвіс. Беражыце сваю тэхніку і грошы.

 

Аднаўленне файлаў

 

Аднаўленне файлаў

Калі Вы заўважылі, што на вашым дыску зніклі дадзены, паспрабуйце як мага хутчэй спыніць яго выкарыстанне і нічога на яго не запісвайце. У адваротным выпадку выдаленыя дадзеныя могуць быць безнайдзейна запісаны новымі. Для выключэння выпадку ўзаемадзеяння з аперацыйнай сістэмай пашкоджанага дыска, на час падрыхтоўкі да аднаўлення ён павінен быць фізічна адключаны з сістэмы, а ўсе наступныя аперацыі з ім павінны праводзіцца з раней падрыхтаванай загрузачнай дыскеты ці LiveCD/DVD/USB дыска.


Выдаленне вірусаў

выдаленне вірусаў

  • Калі Вашы праграмы перасталі запускацца і нічога не адбываецца пры спробе іх запуску
  • Калі ў вас на ўвесь працоўны стол адчынена старонка, дзе напісаны падазроны тэкст (напрыклад: "Ваша копия Windows не прошла проверку подлинности"; "Оплатите заказ на порно-видео" і г.д.) і Вас просяць адправіць СМС паведамленне, каб старонку прыбраць
  • Калі Ваш кампутар адмаўляецца загружаць інтэрнэт-старонкі, хоць з інтэрнэтам усё ў парадку
  • Калі перыядычна ўсплываюць паведамленні з памылкамі
  • і ў многіх іншых выпадках, калі Вы карыстаецеся інтэрнэтам, флэшкамі\\дыскамі без надзейнага антывіруса - хутчэй за ўсё Ваш кампутар заражаны вірусамі.

Падкатэгорыі

FacebookLogo   vk-logo  2017-03-22_12-37-56.png