Аднаўленне файлаў

 

Аднаўленне файлаў

Калі Вы заўважылі, што на вашым дыску зніклі дадзены, паспрабуйце як мага хутчэй спыніць яго выкарыстанне і нічога на яго не запісвайце. У адваротным выпадку выдаленыя дадзеныя могуць быць безнайдзейна запісаны новымі. Для выключэння выпадку ўзаемадзеяння з аперацыйнай сістэмай пашкоджанага дыска, на час падрыхтоўкі да аднаўлення ён павінен быць фізічна адключаны з сістэмы, а ўсе наступныя аперацыі з ім павінны праводзіцца з раней падрыхтаванай загрузачнай дыскеты ці LiveCD/DVD/USB дыска.


 

У крайнім выпадку можна загрузіцца і з другога фізічнага ці спраўнага лагічнага дыска, але трэба маць на ўвазе, што ў гэтым выпадку нейкія службовыя дадзеныя пры загрузцы АС непазбежна будуць запісвацца на пашкоджаны дыск, не гаворачы ўжо аб патэнцыйна небяспечнай актыўнасці запушчаных у сістэме праграм і сэрвісаў. Таму каб зменшыць рызыку перазапісу пашкоджаных дадзееных да мінімуму, загрузку патрэбна праводзіць у Safe Mode, акрамя таго пажадана выгрузіць з памяці ўсе лішнія праграмы і сэрвісы і адключыць кэшаванне малюнкаў у сістэме. Таксама не патрэбна праглядваць папкі і файлы на пашкоджаным дыску з правадыра Windows, для гэтай мэты лепш выкарыстоўваць іншыя праграмы, напрыклад Total Commander ці FAR. Для захоўвання адноўленых файлаў патрэбны рэзервовы назапашвальнік большай ёмістасці. 

Для аднаўлення файлаў ёсць вялізная колькасць розных праграм. Як платных, так і бясплатных. Выкаростоўвайце іх на свой страх і рызыку. Помніце, што чым больш аперацый Вы самастойна выконваеце з Вашым дыскам, тым меньш шанцаў аднавіць Вашы файлы. Давярайце гэту справу спецыялістам.

 

"Хуткая кампутарная дапамога" прапановўвае паслугі па аднаўленню выдаленых файлаў пасля:

  • выпадковага выдалення;
  • фармаціравання цвёрдага дыска ці яго падзела;
  • збояў файлавай табліцы(прапаў падзел);
  • памылак на дыску;
  • няспраўнасцей цвёрдага дыска і інш;
  • таксама аднаўляем файлы з флэшак
FacebookLogo   vk-logo  2017-03-22_12-37-56.png