Дыягностыка ноўтбука

Дыагностыка, насладка і рамонт апаратнай часткі ноўтбукаў:

Дыягностыка ноўтбука

Ноўтбук - кампактны кампутар. Значыць у яго могуць быць тыя ж праблемы. Але, нажаль, у ноўтбукаў значна шырэйшы асартымент праблем. Гэта і разбіты (раздаўлены) экран,  заліты вадкасцю ноўтбук, паламаныя раз'ёмы, забруджванне адтулін для вентыляцыі і г.д.

Важнай праблемай з'яўляецца пераграванне. У выніку забруджання адтулін вентыляцыі, ноўтбук паступова пераграваецца ўсё больш і больш. Спачатку гэта прыводзіць толькі да выключэння ноўтбука, але потым гэта можа перарасці ў намнога большую праблему і болей дарагі рамонт. Сачыце за сваім ноўтбукам: калі навобмацак ніжняя крышка здаецца падазрона гарачай ці ноўтбук у Вас ужо болей двух гадоў, а яго яшчэ не чысцілі, то ва ўсіх гэтых выпадках варта паказаць яго ў сэрвіс. Беражыце сваю тэхніку і грошы.

 

FacebookLogo   vk-logo  2017-03-22_12-37-56.png