Ёсць тры варыянты няспраўнасцей запуску кампутара: 

  • не ўключаецца ( не працуюць вентылятары, не запальваюцца лямпачкі на пярэдняй панэлі, няма гукаў спікера)
  • не стартуе (няма выявы на маніторы, вентылятары круцяцца, лямпачкі запальваююца)
  • не загружаецца (выводіцца на экран інфармацыя POST, але загрузка Windows не пачынаецца ці перарываецца). 

Калі кампутар не ўключаецца, у першую чаргу патрэбна праверыць падлучэнне да яго жыўлення. Калі ўсё ўключана ў разетку, а кампутар усё роўна не ўключаецца, то патрэбна праверыць блок жыўлення. Пачаткоўцам у дамашніх умовах не рэкамендуецца выконваць гэта самастойна. Тым, хто хаця б ведае, што такое блок жыўлення і як яго подключыць\адключыць патрэбна спачатку паспрабаваць падключыць рабочы блок жыўлення. Калі на спраўным блоку жыўлення кампутар ўсё-роўна не ўключаецца, то хутчэй за ўсё праблема з мацярынскай платай. Для болей дакладнай дыагностыкі звяртайцеся ў кампутарны сэрвіс.

Кампутар не уключаецца

 

Калі кампутар не стартуе, трэба прыслухацца да яго. У BIOS мацярынскай платы ўбудавана сістэма самадыягностыкі і пры запуску кампутар падае гукавы сігнал. Звычайна, калі ўсе добра, гэта адзін кароткі сігнал-«піск». Калі вы чуеце такі адзін кароткі гукавы сігнал, а на маніторы няма выявы, то магчымы праблемы з маніторам ці кабелем, якім ён падключаны. У гэтым выпадку трэба спачатку праверыць манітор (узяць спраўны ў суседа(сябра, знаёмага) ці аднесці свой сістэмны блок да яго і падключыць да яго манітора). Калі з іншым маніторам праблема не знікла, то хутчэй за ўсё праблема ў відэакарце. Яе патрэбна рамантаваць альбо замяніць.

Калі Вы чуеце тры кароткія сігналы, якія паўтараюцца, то праблема хутчэй за ўсё ў аператыўнай памяці. Спачатку проста праверце ці надзейна яна ўстаўлена (ўсе аперацыі з унутраннымі дэталямі кампутара трэба праводзіць пры поўным адключэнні яго ад сеткі жыўлення!). Калі аператыўная памяць ўстаўлена надзейна, а кампутар усё роўна не стартуе і выдае тры кароткія сігналы, то памяць хутчэй за ўсё сапсавана і яе можна толькі замяніць.

Кампутар не стартуе

 

Пры іншых гукавых сігналах, якіх можа быць вельмі шмат, раім Вам звярнуцца за кансультацыяй у сэрвіс.

Калі ж гукавых сігналаў няма ўвогуле (хаця раней і быў адзін кароткі пры нармальным запуску), то ў першую чаргу патрэбна звярнуць увагу зноў на аператыўную памяць. Адключыце жыўленне, дастаньце яе з слота, расцісніце для гэтага заціскі зверху і знізу, звярніце ўвагу на колькасць пылу. Акуратна ачысціце пыл на слоце, вакол яго і на самой памяці і ўстаўце памяць назад. Калі нічога не змянілася, то нажаль, хутчэй за ўсё праблема ў мацярынской плаце ці працэсары. патрэбна звярнуцца ў сэрвіс за болей дакладнай дыягностыкай.

 

 Калі кампутар не загружаецца, то ён выводзіць на экран паведамленні. Часта там напісана, чаму кампутар не загружаецца.

1) Самае распаўсюджанае – гэта блакітны экран, белы текст. Называецца «блакітны экран смерці» (BSOD)

звычайна на ім напісана паведамленне, што сістэма скончыла работу аварыйна і патрэбна праверыць абсталяванне. А чуць ніжэй напісаны код памылкі. Выглядае ён так:

“STOP 0x000000ED(0x00000023, 0x0000008r)

Болей дакладнае апісанне кожнага кода Вы зможаце знайсці ў інтэрнэце, а мы прывядзем самыя распаўсюджаныя.

0x000000ED – праблема з цвердым дыскам, бэд-сектары, пашкоджанне файлавай табліцы.

0x0000008E – праблема з аператыўнай памяцью.

0x0000007B – праблема з драйверамі.

блакітны экран смерці

 

2) Наступныя паведамленні ідуць  белым тэкстам на чорным фоне.

 

«Не удается запустить Windows ХР из-за испорченного или отсутствующего файла Windows/system32/config/system» - пашкоджаны рэестр Windows і патрэбна яго аднаўленне ці пераўсталёўка сістэмы. 

не запускаецца кампутар

 

«NTLDR is missing Press Ctrl+Alt+Delete to restart»

На дыску C: адсутнічае загрузачны файл ntldr, які выпадкова ці спецыяльна хтосьці выдаліў. Патрэбна скапіраваць туды гэты файл. 

 

не загружаецца windows

не загружаецца windows

 

« Press F1 to continue, DEL to enter setup »

Проста націсніце F1 на клавіатуры.

 

«Reboot and select proper boot device or insert boot media in selected boot device»

Кампутар не бачыць загрузачнага дыска(дыск С: звычайна). Праверце падключэнне цвердага дыска, да яго павінны ісці 2 шлейфы.

 

 

Тут прыведзены самыя частыя дыягнастычныя паведамленні. Пры любым з іх ці якім-небудзь іншым Вы можаце звярнуцца да нас за болей падрабязнай кансультацыяй ці дапамогай па вырашэнню гэтай праблемы.

FacebookLogo   vk-logo  2017-03-22_12-37-56.png